"Калі хочаш быць здаровы- закаляйся"

31.03.2023
Калі хочаш быць здаровы- добрасумленна рабі ранішнюю зарадку, і тады атрымаеш зарад бадзёрасці на ўвесь дзень. І сённяшні дзень- не выключэнне.

"Калі хочаш быць здаровы- закаляйся,-"вядомы ўсім выраз. А ў нашым лагеры бытуе такое меркаванне: " Калі хочаш быць здаровы- добрасумленна рабі ранішнюю зарадку, і тады атрымаеш зарад бадзёрасці на ўвесь дзень. І сённяшні дзень- не выключэнне.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення зарадкі.
Затым пачалася падрыхтоўка да свята" Гуканне вясны".А якое ж свята без птушак? Дружна закіпела работа: кожны рабіў тое, што мог. І вось птушкі зроблены - ва ўсіх розныя. Наша свята адрознівалася ад народнага - гэтаму не паспрыяла надвор'е (пайшоў дождж).Але нам удалося развесіць зробленых птушак на дрэвы і павадзіць карагод. Магчыма, учуе нас Багіня Лада, і прыйдзе сапраўдная вясна.
А магчымасць сустракаць вясну, радавацца сонейку і чыстаму небу ў нас ёсць таму, што нашы дзяды і прадзеды заваявалі для нас мірнае жыццё.І як тут не ўспомніць пра вясеннюю трагічную падзею - спаленую Хатынь. Дзеці наведалі школьную экспазіцыю "Памяць і боль беларускай зямлі". Услед за настаўнікам гісторыі Гірыновіч Т.У. дзеці прайшлі сцяжынкамі ваеннага ліхалецця.Яны пачулі аповед пра план "Ост", канцэнтрацыйныя лагеры для дарослых і дзяцей, трагедыю Хатыні і іншых спаленых вёсак, тым больш, што на тэрыторыі нашага сельсавета знаходзіцца адноўленая вёска Пудзіна.Гэта была не проста экскурсія, а канструктыўны дыялог. Ніхто не застаўся раўнадушным.

 

Старэйшыя дзеці вырашылі аддацьдань памяці загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, адправіўшыся на ўборку тэрыторыі ля помніка загінуўшым.Памяць патрэбна аднаўляць, каб больш ніколі не паўтарылася страшная трагедыя.