Прытынак "Развітальная"

01.04.2023
Ітак, цягнік лагера "Вясенняя рапсодыя спыніўся на апошнім прыпынку "Развітальная".Што ж чакала дзяцей у апошні дзень лагера?

Мы не забываліся пра абласную акцыю "Канікулы - у рытме ЗЛЖ" і ў апошні дзень правялі спартландыю "Хутчэй. Вышэй. Мацней." Наш фізрук Юшкевіч Л.Л.падрыхтаваў цікавыя эстафеты. Цяжкасць была ў тым, што ў лагеры большасць хлопчыкаў, але дзяўчынкі ні ў чым не адставалі: яны нараўне з хлопчыкамі бегалі, скакалі,перадавалі мяч, перамяшчаліся з мячом па лаўцы, збіралі і расстаўлялі кеглі, пераносілі на ракетцы шашкі, вадзілі кольцы з дапамогай гімнастычнай палкі. Усе паказалі свой спрыт, хуткасць, лоўкасць, кемлівасць і праявілі ўзаемадапамогу. Перамагла дружба, а інакш і не магло быць.

 

А так як лагер духоўна- маральнага і грамадзянска- патрыятычнага накірунку, напрыканцы мы вырашылі првесці квэст-гульню "Мая радзіма -Беларусь. Асветнікі Беларусі." І ў гэтым нам дапамагла Чура Н.І. Дзеці падзяліліся на дзве каманды- "Зубры" і "Буслы". А пачалося ўсё з гульні "Мы разам".Дзеці павінны былі скласці папяровыя сурвэткі некалькі разоў, адрываючы пры гэтым кавалачак. Калі разгарнулі сурвэткі, то ўбачылі, што аднолькавых - няма. Так і з людзьмі: аднолькавых няма, кожны - асаблівы.
Дзецям былі прапанаваны наступныя заданні: "Беларусь культурная", маршрутная гульня "Гарады Гродзенскай вобласці", эрудыт-разведка" Падарожжа па сталіцы",эстафета "Гарады Брэстчыны", аукцыён ведаў "На гомельскім прычале", бліц- апытанне "Магілёўская бухта",SMS- віктарына "Віцебскі гарызонт".
Складаным заданнем было пазнаць па фотаздымку беларускага асветніка і з дапамогай QR-кода знайсці пра яго звесткі, цікавыя факты з біяграфіі.На працягу гульні дзеці паказалі свае веды, эрудыцыю, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе. На працягу гульні пераможцы мяняліся, але ў выніку -перамагла дружба.
І канешне ж, ніводзін лагер не бывае без падарункаў - кожны іх атрымаў.
Дзеці запоўнілі анкеты- апытанні: што ім спадабалася ці не спадабалася. Погляды розныя, але ніхто не пайшоў з лагера расчараваны. Да пабачэння, лагер!