Рэспубліканская акцыя "Дом без гвалту"

03.04.2023
3 красавіка ў Пятрэвіцкай школе стартавала рэспубліканская акцыя "Дом без гвалту", якая будзе праходзіць па 7 красавіка.

Мэта акцыі - прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанні дапамогі і судзеянні дзяржаўным органам у рашэнні праблем гвалту ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мераў індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.
Перад бацькоўскай аўдыторыяй выспупіў інспектар МАБ аддзела ўнутраных спраў Навагрудскага райвыканкама Чак М.М. Максім Мікалаевіч адзначыў, што гвалт праходзіць за зачыненымі дзвярыма, але з’яўляецца праблемай усяго грамадства. Да бацькоў былі даведзены статыстычныя дадзеныя ў дачыненні сямейнага гвалту ў краіне, Навагрудскім раёне ў тым ліку.
Да бацькоў была даведзена інфармацыя аб мерах, якія прымяняюцца да тых, хто ўчыняе дамашні гвалт і іх адказнасці ў рамках заканадаўства, якое працярпела змены з ліпеня 2022 года.
Прадстаўніком РАУС быў прадстаўлены "партрэт" зачыньшчыка сямейнага гвалту ў Навагрудскім раёне. Ім аказаўся мужчына ва ўзросце 35-50 гадоў, у стане алкагольнага ап’янення, у прамежак часу з 18.00 да 23.00.
Было адзначана, што 80% сямейных канфліктаў адбываецца па прычыне злоўжывання алкаголю.
Спецыяліст выступіў з кароткім аналізам спецыфікі сямейнага гвалту, а таксама расказаў, што неабходна рабіць, каб не дапусціць адміністратыўных ці крымінальных наступстваў.
Максім Мікалаевіч засяродзіў увагу на тым, што часцей за ўсё ахвярамі сямейнага гвалту з’яўляюцца жанчыны, хаця маюць месца і выпадкі, калі ахвярамі становяцца мужчыны. Прадстаўнік РАУС нагадаў куды можна звярнуцца за дапамогай, калі пакутуеце ад сямейнага гвалту: пазваніць ў міліцыю (102), на нумар бясплатнай ананімнай псіхалагічнай дапамогі (170), ці звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Навагрудскага раёна.