Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

03.04.2023
Адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, праходзяць у школе, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца спрыяць усвядомленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, яднання дзяржаў; фарміраваць уяўленне аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі.

На І, ІІ ступенях навучання вучні абмяркоўвалі тэрмін "дружба", засяроджвалі ўвагу на тым, што сягодня дружба Беларусі і Расіі моцная як ніколі. Вучні стваралі калажы "Дзве сястры - Беларусь і Расія", дзе размяшчаліся асноўныя будаўнічыя, культурныя аб’екты, сумесныя праекты, даследаванні. Тут жа адбылося знаёмства з тым, як адбывалася яднанне дзвюх краін, стваралася адзіная прастора.
Адзіныя ўрокі на ІІІ ступені навучання мелі мэту фарміраваць у вучняў ўяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, гісторыі Саюзнай дзяржавы, выхоўваць павагу да традыцый народаў Беларусі і Расіі. Урокі праводзіліся па блоках: 1 "Стварэнне Саюзнай дзяржавы", 2 "Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці", спрабавалі адказаць на пытанне: "Чаму расіянам і беларусам удалося пабудаваць Саюзную дзяржаву?"
Вучні прыйшлі да высновы, што яднанне народаў Беларусі і Расіі самой сваёй існасцю абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіравана ў будучае, сімвалізуючы надзею, што нашыя народы ніколі не разарвуць сваіх братэрсткіх адносін, бо гэты выбар абаснаваны гістарычна і сацыякультурна.