"Колькі каштуе дзіцячая ўсмешка?"

03.04.2023
"Колькі каштуе дзіцячая ўсмешка?" менавіта так называецца дабрачынная акцыя Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускі дзіцячы фонд.

Калектыў нашай школы прыняў актыўны ўдзел у гэтай акцыі. Размясцілі лістоўкі з лагатыпам на інфармацыйным стэндзе, арганізавалі дабрачынныя мерапрыемствы для навучэнцаў установы, якія навучаюцца дома. Дзеці атрымалі ў падарунак канцылярскія тавары, кнігі, развіваючыя гульні. Сабраныя сродкі, атрыманыя ў ходзе дадзенай акцыі, пералічаны на разліковы рахунак ГАА "БДФ" і будуць накіраваны на набыццё адзення, прадметаў гігіены, медыцынскіх і рэабілітацыйных сродкаў для дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца дома.