"Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі па праблеме аўтызму"

03.04.2023
2 красавіка абвешчаны Сусветным днём распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме.

 Вучні, педагогі, бацькі нашай школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах дадзенага дня. Размясцілі інфармацыю на дошцы аб'яў: "2 красавіка - Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі па праблеме аўтызму". Правялі інфармацыйны дайджэст: "Што неабходна ведаць пра людзей з РАС". Прынялі актыўны ўдзел у рухомым перапынку ў стылі флэшмоб "Запалі сінім".