Урачыстая лінейка

04.04.2023
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку ІV чвэрці прайшла 4 красавіка ў Пятрэвіцкай школе.

 Ужо стала добрай традыцыяй пачынаць лінейкі на пачатак новай чвэрці з урачыстай цэрымоніі вынасу Дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь.
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі адзначаны пераможцы прадметных гульняў-конкурсаў па біялогіі "Сініца", фізіцы "Зубраня", матэматыцы "Кенгуру", а таксама пераможцы спартыўных спаборніцтваў за верасень-сакавік 2022/2023 навучальнага года.
Закрануты пытанні бяспекі, дысцыпліны і адказнасці непаўналетніх, а таксама былі абазначаны прыярытэтныя накірункі работы на новую чвэрць.
Сумеснай нам творчасці, стварэння, садружнасці!