Карысная сустрэча

05.04.2023
5 красавіка адбылася сустрэча старэйшага інспектара ААПП МАБ Навагрудскага РАУС Ганікевіча І.І. з вучнямі 10,11 класаў.

Да ўступнай кампаніі яшчэ ёсць час. Хтосьці з вучняў ужо даўно вызначыўся з выбарам прафесіі і цяпер упэўнена ідзе да пастаўленай мэты. А хтосьці да гэтага часу не вызначыўся. І задача дарослых - дапамагчы сягодняшнім выпускнікам зрабіць важны выбар у іх жыцці.
Пад час сустрэчы Іван Іванавіч расказаў выпускнікам аб праходжанні службы ў розных падраздзяленнях Навагрудскага РАУС, падробней спыніўся на спецыфіцы работы ўчастковых інспектараў, міліцыі грамадскай бяспекі, і яшчэ раз нагадаў вучням аб вучэбных установах, у якіх яны могуць атрымаць вышэйшую адукацыю для старта кар’еры ў праваахоўных органах.
Таксама І.І.Ганікевіч правёў прафілактычную гутарку па правілах паводзін у грамадскіх месцах, пазаўрочны час, цёмны час сутак, яздзе на веласіпедах, новых правілах дарожнага руху. Паведаміў аб найбольш часта здзяйсняемых правапарушэннях, прывёў канкрэтныя прыклады. Асобая ўвага была надзелена пытянням недапушчэння ўжывання алкоголю, тытунёвых вырабаў, вэйпаў, наркатычных сродкаў, правілам паводзін у сетцы Інтэрнэт.
Вучні з цікавасцю слухалі супрацоўніка РАУС, змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх змясцоўныя адказы