Рэспубліканская акцыя "Чысты бераг"

11.04.2023
11 красавіка вучні Пятрэвіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Чысты бераг".

 Узброіўшыся мяшкамі для смецця і пальчаткамі, вучні 5-11 класаў дружна ўзяліся за справу. Надвор’е спрыяла, работа кіпела, дзеці працавалі з інтузіазмам, таму што разумелі важнасць і неабходнасць такога мерапрыемства, тым больш што супольная праца аб’ядноўвае і падымае настрой. У выніку акцыі намаганнямі вучняў і настаўнікаў ад смецця быў ачышчаны вялікі ўчастак берагавой лініі ракі Ізаўкі.
Хапіла часу і палюбавацца прыродай, якая толькі прачынаецца пасля зімовай спячкі. Дзяўчаткі какетліва пужаліся і адыходзіліся аб жабянят, якія скакалі ля вадаёма. А хлопчыкі паважна і з высока паднятай галавай абаранялі дзяўчынак.... ад маленькіх жабкаў.
Добра, цікава, весела, з карысцю правялі дзень. Так і было, але перашкаджала адно АЛЕ! На тэтым участку ракі мы збіраем смецце ўжо чацвёрты год. І чацвёрты год падрад збіраем горбы смецця, якое кідаюць не жабкі, і нават не трытоны і вужы. Смецце кідаюць людзі....НА ЖАЛЬ.