Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу"

12.04.2023
Рэспубліканская дабраахвотная акцыя "Тыдзень лесу" упэўнена крочыць па краіне.

 А з сённяшняга дня да яе далучыліся і вучні Пятрэвіцкай школы. У лясным масіве ля в.Навіны садзілі маленькія хвоі. Вучні атрымалі не толькі практычныя навыкі пасадкі дрэў, але і інфармацыю аб экалагічных праблемах, звязаных са знішчэннем лясоў і іх аднаўленнем.
Удзельнікі акцыі выказалі падзяку Навагрудскаму лясніцтву за прадастаўленую магчымасць аказаць дапамогу ў пасадцы лесу і спадзяюцца, што іх намаганні дапамогуць захаваць і павялічыць зялёныя насаджэнні на тэрыторыі рэспублікі. Вучні нашай школы спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва з лясніцтвам у барацьбе за захаванне навакольнага асяроддзя і экалагічную бяспеку.