Дзень касманаўтыкі

12.04.2023
Дзень касманаўтыкі - важная падзея для ўсяго чалавецтва, і аб гэтым павінны ведаць дзеці. 12 красавіка 2023 года споўнілася 62 гады з дня палёту першага чалавека ў космас.

 І зрабіў гэта Юрый Гагарын. 108 хвілін, якія ён правёў у космасе адкрылі шлях іншым даследчыкам касмічнай прасторы. За кароткі час з моманту першага палёту чалавек наведаў Месяц, даследаваў амаль усе планеты Сонечнай сістэмы, але той першы палёт быў самым цяжкім і небяспечным. Але ўпэўненасць і аптымізм рускага лётчыка, імкненне да заваявання космасу пераадолелі ўсе перашкоды.
У нашай школе прайшло шэраг мерапрыемстваў у класных калектывах, прысвечаных Дню касманаўтыкі. Вучні знаёміліся з інфармацыяй аб першым палёце чалавека ў космас і аб Сусвеце наогул. Вучні 1-2 класаў праглядзелі цікавую прэзентацыю, прысвечаную Юрыю Гагарыну. Веды, атрыманыя на пазакласных мерапрыемствах, дзеці замацавалі ў сваіх творчых работах і малюнках.