“Жывая класіка”

14.04.2023
Захар Чырвоны, вучань 7 класа актыўны чытач школьнай бібліятэкі.

Захар, разам з бібліятэкарам Наталіяй Юшкевіч, вырашылі прыняць удзел у школьным этапе рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
Конкурс праводзіцца ў мэтах: павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання; пашырэння чытацкага кругагляду; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі. Конкурс прысвечаны Году міра і стварэння.
Для чытання выбралі цудоўны ўрывак з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа - “Мой родны кут”
https://www.youtube.com/watch?v=nGFb_t_7tcI
Вынік – прайшлі на раённы этап, які пройдзе на базе Дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі "Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі".
Жадаем Захару, перамагчы на раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” і, у маі, прыняць ўдзел у абласным этапе конкурсу.
Увага! Паслухаць, як чытае Захар, можна па QR – коду!

http://www.zorika.by/?p=72083