Акцыя 'Тыдзень лесу" працягваецца

14.04.2023
14 красавіка члены школьнага лясніцтва "Сябры лесу" зноў аказалі пасільную дапамогу ляснічым у аднаўленні ляснога багацця Навагрудчыны.

 За добрасумленную працу вучні і настаўнікі атрымалі прыемныя падарункі ад Навагрудскага лясніцтва. Але самае прыемнае - гэта разуменне таго, што мы робім добрую справу і што ў недалёкім будучым на месцы вырубленага лесу , вырасце маладзенькі, пасаджаны нашымі рукамі, лясок.