Карысная сустрэча

21.04.2023
21 красавіка адбылася сустрэча вучняў Пятрэвіцкай сярэдняй школы з інспектором ДПС МО ПЭІ Навагрудскага РОВД Бандалевічам Н.В.

Ён нагадаў аб правілах дарожнага руху пры перамяшчэнні на веласіпедах, скутарах і другіх транспартных сродках, а таксама нагадаў вучням пра неабходнасць карыстання флікерамі ў цёмны час сутак.