Адзіны дзень інфармавання на тэму "Чарнобыль"

26.04.2023
26 красавіка ў школе прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму "Чарнобыль.

Ад пераадольвання наступстваў аварыі да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў". Вучні 6-11 класаў на пачатку ўзгадалі падзеі і наступствы аварыі на ЧАЭС 1986 года для Беларусі. Затым азнаёмілася з праграмамі, якія стварылі і паспяхова рэалізоўваюць на былых забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях прадстаўнікі Саюзнай дзяржавы. Прагляд дакументальнага фільма "Вяртанне" дапамог ўпэўніцца ў тым, што на самай справе жыццё ў Хойніцкім, Брагінскім раёнах аднаўляецца: будуюцца школы, жылыя дамы і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Людзі, якім давялося аднойчы перажыць горыч страты родных мясцін, даюць параду ўсім жыхарам Беларусі - "Беражыце и шануйце тое, што маеце".