Падзеі 26 красавіка 1986 года

26.04.2023
Сёння ў школьным музеі ўспаміналі трагічныя падзеі 26 красавіка 1986 года.

 Вучням былі прапанаваны звесткі аб ўдзеле жыхароў Пятрэвіцкага Сельсавета ў ліквідацыі наступстваў аварыі. Шэсць жыхароў былі там у самым пачатку ліквідацыі. Гэта:Галянеўскі В.У., Грыб М.М., Госа І.А., Мароз І.У. ,Пікта В.Я., Хітро П.П.
Вучні прачыталі ўрыўкі з успамінаў відавочцаў, праглядзелі фатаздымкі з мясцін, дзе працаваў Грыб М.М. А таксама пазнаёміліся з жыццём людзей у першыя гады пасля аварыі.