Кіналекторый "Экалагічныя наступствы тэхнагенных катастроф"

27.04.2023
27 красавіка для вучняў 9-11 класаў быў праведзены кіналекторый "Экалагічныя наступствы тэхнагенных катастроф".

 Вучні даведаліся пра самыя страшныя тэхнагенныя катастрофы 21 стагоддзя і ўбачылі, які ўрон яны нанеслі біясферы, як пакутуюць марскія жывелы ад разліву нафты ў акіяне, як хварэюць і гінуць людзі ад выкідаў радыянуклідаў пасля аварый на АС, ўзрываў самалётаў, як гінуць лясы ад кіслотных дажджоў, як забруджваецца атмасфера, глеба і вадаёмы хімічнымі рэчывамі і многія другія негатыўныя наступствы, выкліканыя тэхнагеннымі катастрофамі. Старшакласнікі абмеркавалі атрыманую інфармацыю і прыйшлі да высновы, што трэба берагчы навакольнае асяроддзе, каб захаваць здароўе, а таксама флору і фауну нашай планеты для будучых пакаленняў. Вучні прапанавалі шляхі паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў нашым рэгіёне і непасрэдна ў сваім аграгарадку.