"Чарнобыль.Захоўваючы памяць...

27.04.2023
Мерапрыемствы, якія былі праведзяны ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадска- патрыятычных спраў " Чарнобыль. Захоўваючы памяць..." у 5 і 8 класах.

" Як можна эканоміць энергію дома? Так называлася мерапраемства, якое было праведзена з вучнямі 5 класа ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадска- патрыятычных спраў " Чарнобыль. Захоўваючы памяць..." Рабяты пазнаёміліся з паняццем " энергазберажэнне"', ацанілі яго значнасць у жыцці краіны, школы, сваёй сям’і, задумаліся, як захаваць і зберагчы тое, што дае нам прырода, і тое, што створана рукамі чалавека.

 

 

У рамках дэкады "Чарнобыль.Захоўваючы пвмяць...' 27 красавіка ў 8 класе быў праведзены практыкум "Радыяцыйная бяспека". Яго ўдзельнікі вучыліся правільна дзейнічаць пры радыяцыйнай небяспецы. Вучні ўбачылі як адмоўную, так і станоўчую ролю радыяцыі. Мерапрыемства развівала ўменне выступаць перад аўдыторыяй, выхоўвала маральныя якасці: пачуцце спачування, міласэрднасці. Дзеці распрацавалі правілы бяспечных паводзін у час радыяцыйнай небяспекі. Выканалі тэставае заданне, чым паказалі ўзровень сваёй падрыхтаванасці. Яны былі не проста слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі.