Абласная акцыя "Кветка Перамогі ў кожным акне".

03.05.2023
Вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у абласной акцыі "Кветка Перамогі ў кожным акне".

Кветкай Перамогі з’яўляецца бутаньерка, якая складаецца з яблыневай кветкі і чырвона-зялёнай стужачкі.
Яблыневы цвет - сімвал чысціні, свежасці, вясны, адраддэння, пачатку новага жыцця, памяці,якая звязвае пакаленні загінуўшых і цяпер жывучых людзей.
Вобраз цвітучага яблыневпга саду адлюстроўвае дынамічнасць, працвітанне, поспех і моц суверэннай незалежнай Беларусі, а прысутнасць чырвона-зялёнай стужкі яшчэ раз падкрэслівае гістарычную значнасць Дня Перамогі ў беларускім грамадстве.
Кветка Перамогі і пышна квітнеючы яблыневы цвет палае на вокнах школы.