Канцэрт да Дня Перамогі

04.05.2023
У Пятрэвіцкай школе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадаўшчыне Дня Перамогі.


Час пастаянна рухаецца наперад, але застаюцца назаўжды значныя падзеі як для кожнага з нас, так і для народаў. Ёсць такія святы, падзеі, пра якія забываць нельга., аб іх проста неабходна памятаць, годна адзначаць і перадаваць наступным пакаленням.
Такой падзеяй для калектыву Пятрэвіцкай школы з’яўляецца ДзеньПерамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэтым годзе краіна адзначае 78-годдзе Вялікай Пеіамогі. Гэтая дата напоўнена асаблівым сэнсам. Гэта - Святая Памяць аб загінуўшых па палях бітваў. Гэта - наша гісторыя, наш боль, наша надзея...
Гэтай вялікай падзеі 4 мая 2023 года быў прысвечаны канцэрт "Вясна Перамогі", які сабраў вучняў, настаўнікаў, бацькоў. Песні ваенных гадоў, песні міру, песні Беларусі гучалі на працягу гадзіны. Ад адных песняў слёзы наварочваліся на вочы, дуггія песні падпявала ўся зала, трэція спявалі стоячы ў знак пашаны і павагі. Свята "з слёзамі на вачах" вызвала гвалт эмоцый і аставіла глыбокае ўраджанне ў сэрцы і выканаўцаў, і гледачоў.