Мітынг, прысвечаны 78-й гадаўшчыне Вялікай Перамогі.

05.05.2023
5 мая ў аг.Пятрэвічы ля помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся мітынг, прысвечаны 78-й гадаўшчыне Вялікай Перамогі.

Вучні, настаўнікі, ветэраны працы, прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку, старшыня Пятрэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта Гірыновіч С.С., аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама, у твары загадчыка Пятрэвіцкага сельскага дома культуры Грахоўскай А.Ю., працаўнікі філіяоа "АграНеман" ушававалі памяць загінуўшых землякоў, усіх, хто ўнёс свой уклад у перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Чырвоныя і зялёныя паветраныя шары, папяровыя галубы, чырвоныя цюльпаны надавалі мітынгу ўрачыстасць, гонар і веру ў светлае будучае краіны.
-Дзень Перамогі гэта не толькі свята баявой славы. Для нас, тых, хто жыве сягодня, хто сваімі рукамі стварае будучае, гэта пастаянны экзамен на права быць сапраўднымі нашчадкамі вялікага пакалення пераможцаў, - падкрэсліў старшыня Пятвэвіцкага СВК Гірыновіч С.С. - Захоўваючы памяць аб гераічных і трагічных падзеях вайны, мы павінны зрабіць усё для ўмацавання беларускай дзяржавы, для яе далейшага руху наперад.
Ад імя моладзі з наступаючым святам 9 мая павішвавалі удзельнікаў мітынгу кіраўнік па ваенна-патрыятыснаму выхаванню Пятрэвіцай сярэдняй школы Адзярэйка П.П. і настаўніца англійскай мовы Барташэвіч Д.С.
Традыцыйна на мітынгу акцябраты школы ўступаюць у рады Белапускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. 5 мая піянерская дружына імя В.Валчэцкага папоўнілася 7 піянерамі.
Завершылася мерапрыемства ўскладаннем вянкоў і кветак да помніка