"Нам гэты мір завешчана берагчы"

05.05.2023
Урок Перамогі пад назвай "Нам гэты мір завешчана берагчы" прайшоў у Пятрэвіцкай сярэдняй школе.

У кожным класе праводзіліся ўрокі з мэтаю пашырэння ведаў аб подзвігах нашых продкаў, воінаў, юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, выхавання патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, пашашы і гонару за яе гістарычнае мінулае, фарміравання разумення каштоўнасці міру на Зямлі.
А на сумесны ўрок у 8,10 класах былі запрошаны ветэран педагагічнай працы Стома Я.Ц., дырэктар Пятрэвіцкай сярэдняй школы Шастак Л.У., старшыня Пятрэвіцкага СВК Гірыновіч С.С.
Вучні 8,10 класаў мелі магчымасць яшчэ раз здзейсніць экскурс па старонках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пачуць голас Левітана, які абвясціў аб пачатку вайны, паслухаць "Свяшчэнную вайну", пад гукі якой салдаты ішлі на фронт, і ўчуць пераможныя залпы 45-га.
Вучні выказвалі свае меркаванні, уступіўшы ў дыялог з прадстаўнікамі старэйшага пакалення па наступных пытаннях: якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас са словам "мір"? Ці магчыма такое, што раптам спыняцца войны на Зямлі? Чаму свята Перамогі застаецца важным для сучасных людзей ? Ці здольна сучасная моладзь на подзвіг? Што павінны зрабіць дарослыя і дзеці, каб захаваць мір на планеце?
І напрыканцы мерапрыемства кожны з прысутных меў магчымасць прымацаваць птушку міра-голуба да выявы зямнога шара, выказаўшы гэтым жэстам пажаданне захаваць мір на планеце.