Атрад юных інспектараў руху. ЮІР

05.05.2023
Прайшоў чарговы раённы злёт атрадаў юных інспектараў руху.

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у ім. У ЮІРаўцаў была магчымасць праверыць свае веды, праявіць творчыя здольнасці, фізічныя якасці. Галоўнай мэтай злёту з'яўляецца папярэджанне транспартных здарэнняў на дарозе з удзелам дзяцей і прапаганда здаровага ладу жыцця. Рабяты спаборнічалі ў некалькіх конкурсных праграмах. Яны праходзілі тэарэтычны экзамен на веданне ПДР, удзельнічалі ў сюжэтна-ролевай гульні "На дарозе", у конкурсе "Аказанне першай дапамогі пацярпелым". Рабяты паказвалі ўменні ў фігурным ваджэнні веласіпеда. Лепшымі сярод іх былі Юрэвіч Мікіта, Грынько Яна і Духоўніка Дар'я. У конкурсе "Навучальная (пазнавальная) праграма" галоўныя ролі выконвалі Грынько Ілля і Духоўнік Марыя, якая ў вобразе Шапакляк выйшла на дарогу, каб пачуць парады ЮІРаўцаў. Рабяты зацікавілі гледачоў сваім майстэрствам і знешнім выглядам. А вось у конкурсе "Плакат сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху" ЮІРаўцы занялі першае месца і атрымалі ганаровую грамату.