“Музей у чамадане на тэму “Вялікая і назаўжды”

15.05.2023
Тыдзень музеяў. Дзень трэці.

У гэты дзень вучням малодшых класаў прапанавалі экскурсію “Музей у чамадане на тэму “Вялікая і назаўжды”. Вучням паказалі экспанаты, якія належалі ветэранам Пятрэвіцкага сельскага Савета, якімі яны карысталіся ў гады вайны. Гэта значыць ім болей 80 гадоў. Яны як напамін нашчадкам пра страшныя падзеі тых часоў.Сярод іх: каска, табакарэзка, кацялок,кубак, газавая лямпа, пісьмо салдата, чырвонаармейская кніжка, сундук салдата, шынель, афіцэрская сумка. Затым вучні змаглі паспрабаваць свае веды падчас інтэрактыўнай віктарыны “У гады вайны”.
Для вучняў 10-11 класаў быў праведзены конкурс баявых лісткоў “Хто сказаў, што трэба кінуць песні на вайне… ” , у якіх былі адлюстраваны самыя вядомыя ваенныя песні, іх гісторыя напісання і ілюстрацыя да песні.

https://drive.google.com/file/d/15HYQpQsm3-S5RfnT1--iU3S3kCj-2AJj/view 

памяць сэрца.

https://interacty.me/projects/c7c1b98d1e69a56a

interacty.me (https://interacty.me/projects/c7c1b98d1e69a56a) Interacty – интерактивный контент Попробуйте сами!