Апошні званок!
25.05.2023Чуеце? Звонка фанфары гуцаць.
Школа сабрала на лінейку рабят.
Школьных сяброў і школьных калег,
Настаўнікаў, бацькоў і ўвесь белы свет!
На вялікую ўрачыстасць, назва якой Апошні званок!
25 мая Апошні званок прагучаў для вучняў 9,11 класаў. Усе вучні 9 класа пройдуць далей навучанне ў роднай школе. А вось для 5 прыгажунь, актывістак, сапраўдных грамадзян нашай краіны, Апошні званок стаў сапраўды апошнім.
На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі пачэсныя госці: метадыст аддзела адукацыі Навагрудскага райвыканкама Палуян Г.І., начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Навагрудскага райвыканкама Максімовіч Д.С., старшыня прафсаюзнай арганізацыі філіяла "АграНеман" ААТ "Лідахлебапрадукт" Меленцеў А.В, ветэран педагагічнай працы, былы дырэктар школы Стома Я.Ц., участковы інспектар Навагрудскага РАУС Насковіч А.С.
Для выпускнікоў гучалі цёплыя словы, пажаданні поспехаў у дарослым жыцці. Было адзначана, што адметнай рысай выпускнікоў 2023 года з’яўляецца тое, што яны пакідаюць сцены школы ў Год міру і стварэння, таму іх далейшае жыццё павінна быць мірныі, творчым і стваральным.
Адпраўлялі ў дарослае жыццё выпускнікоў і будучыя выпускнікі 2033 года!
А першымі назвалі пачэсным словам ВЫПУСКНІК сваіх дзяцей іх бацікі.
Кожны выпускнік званіў у званочак, кожны меў магчымасць даць сабе АПОШНІ ЗВАНОК.
А затым - традыцыйная фотасесія ў фотастудыі "У Анатолькі".
Сфатаграфавацца з выпускнікамі хацелі ўсе - і настаўнікі, і бацькі, і вучні школы.
У добры шлях, дарагія выпускнікі!