"Трыўмф - 2023"

30.05.2023
Ушаноўванне пераможцаў раённага этапу прадметных алімпіяд "Трыўмф - 2023" прайшло сёння ў Цэнтры культуры і народнай творчасці г.Навагрудка.

 Двое вучняў нашай установы адукацыі сталі ўдзельнікамі мерапрыемства і атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды: вучань 7 класа Чырвоны Захар стаў дыпламантам І ступені па прадмету "біялогія", настаўнік Духоўнік І.Я., вучаніца 6 класа Талкачова Аляксандра атрымала дыплом І ступені па прадмету "фізічная культура і здароўе", настаўнік Юшкевіч Л.Л.
Неабходна адзначыць, што дыпламантам ІІІ ступені па прадмету "гісторыя" стаў вучань 8 класа Кавалеўскі Максім, настаўнік Гірыновіч Т.У.
Вы - наш гонар!
З заслужанымі ўзнагародамі!