Выпускны баль!

30.05.2023
Вось і прайшлі І ступень навучання вучні 4 класа. Выпускны баль прайшоў для 3 дзяўчынак і 4 хлапчукоў 30 мая.

Вучні, іх класны кіраўнік Беразоўская Н.А., бацькі развітваліся з пачатковай школой.
Іх вітала ІІ ступень навучання, і "выдатныя" адзнакі - адзінка, двойка і тройка. Вучні адмовіліся ад іх, і чароўнай палачкай пераўтварылі ў І, ІІ, ІІІ месцы ва ўсіх сваіх новых справах і пачынаннях.
Перашкоды на шляху да ІІ ступені навучання мацавалі і Кашчэй з Бабай Ягой. Усе перашкоды вучні 4 класа пераадолелі і даказалі, што гатовы стаць вучнямі 5 класа.
Пра пяшчоту да пачатковай школы, радасці да новага школьнага жыцця, падзякі класнаму кіраўніку гучалі з вуснаў бацькоў і дзяцей, праз песні.
Вучням былі ўручаны дыпломы аб заканчэнні пачатковай школы.
Сардэчна вітаем вас, дарагія 4-класнікі, на ІІ ступені навучання, на новай прыступцы школьнага жыцця!