"Памяць і гонар у сэрцах пакаленняў"

31.05.2023
31 мая ў рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню "Памяць і гонар у сэрцах пакаленняў" вучні 5, 6, 7 класаў наведалі месцы баявой славы Навагрудчыны.

Падчас экскурсіі адбылося знаёмства з гісторыяй помнікаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны: стэла- помнік землякам у аг. Пятрэвічы; брацкія могілкі на паўночным захадзе ад г. Навагрудка, дзе пахаваны вязні Навагрудскага гета; помнік Р.Ф. Фамічову - сакратару Навагрудскага райкама ЛКСМБ; брацкія могілкі ля в Скрыдлева, на заходнім і паўднёвым ускрайку вёскі; помнік сёстрам - назарацянкам ля в Папковічы. Вучні былі вельмі ўражаны той смеласцю і подзвігам людзей, якія не скарыліся абставінам, а наадварот змаглі мужна выстаяць і падараваць нам свабоду, яснае і блакітнае неба над галавой. А мы павінны толькі памятаць пра іх. Памятаць, каб ніколі больш не было вайны.