Вясёлае развітанне!

31.05.2023
Весела і гучна прайшоў апошні навучальны дзень у Пярэвіцкай школе.

Нашым дзецям трэба было прайсці займальную квэст-гульню "Вясёлы дзень без табака"па станцыях, якая прайшла ў рамках "Адзінага дня без табака".
У гэты дзень вучням нашай школы давялося выкласціся на максімум, каб паказаць свае здольнасці ў скачках на скакалцы, уменні разгадваць загадкі, яздзе на веласіпедзе, як сапраўдны юны інспектар дарожнага руху, і веданні сучасных палымяных песень. Лепшыя з лепшых былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Але і тыя, каму не ўдалося ўзлезці на п'едэстал, не пайшлі дадому з пустымі рукамі. Вось так, з карысцю і бурай пазітыўных эмоцый у нас прайшоў апошні навучальны дзень.