"Мы ведаем усё пра бяспеку".

07.09.2023
7 верасня ў рамках Тыдня бяспекі прайшла віктарына па правілах бяспекі "Мы ведаем усё пра бяспеку".

У інтэлектуальную схватку ўступілі навучэнцы 7 і 8 класаў. Заданні былі рознай складанасці і ў розных катэгорыях. Пытанні датычыліся бяспекі дома, у школе, на вуліцы, на дарозе і г.д. Кожная каманда праявіла максімум сваіх магчымасцей і паказала добры вынік у гульні. У канцы віктарыны былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны граматай пераможцы, лепшыя знаўцы бяспекі.