"Лепшы важаты аздараўленчага лагера"

08.09.2023
Важатая летняга аздараўленчага лагера Запольская Т.М. прыняла ўдзел у рвённым этапе рэспубліканскага конкурса прафесійнага майстэрства "Лепшы важаты аздараўленчага лагера".

Для ўдзелу ў конкурсе Таццяна Міхайлаўна прайшла 2 этапы: завочны, дзе прадаставіла партфоліа сваёй дзейнасці, эсэ на педагагічную тэму, і - творчае самапрадстаўленне ў выглядзе відэароліка; вочны, які адбыўся 8 верасня, дзе правяла конкурсна-гульнёвую праграму "Запальваем зоркі".
Чаго там толькі не было?! Каманды "Чырвоных" і 'Зялёных" спаборнічалі ў адкрыцці цукеркі ў пальчатках, малявалі казачных герояў з завязанымі вачыма, збіралі гародніну і садавіну на вошчуп, майстравалі ланцужок з скрэпак, цягнулі сельскагаспадарчую тэхніку "на стаянку" . Гучала музыка, смех, апладысменты.
Кожны ўдзельнік атрамаў сваю "зорку", якая іскрылася дрбрым настроем і дзіцячым смехам.
Закончылася мерапрыемства флэш-мобам "Чуча-чача"
Перамогі Вам,Таццяна Міхайлаўна на раённым этапе і наступных!