Бацькоўскі сход.

08.09.2023
8 верасня прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі бацькі вучняў 1-11 класаў.

На бацькоўскім сходзе прайшлі выбары папячыцельскага Савета , куды былі абраны 5 чалавек: Хартановіч Н.В., Грахоўская В.Ю., Лужнова М.Л., Мураўёва К.В., Дудкевіч Н.В.
Бацькі былі азнаёмлены з асноўнымі накірункамі работы ўстановы адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе,
арганізацыяй факультатыўных заняткаў, аб’яднанняў па інтарэсах.
Перад бацькамі выступіла ўчастковы інспектар ІСН Навагрудскага РАУС Маніла І.В., якая акрэсліла аспекты ўзаемадзеяння ІСН з бацькамі, вучнямі, установай адукацыі. Больш падрабязна Інна Валер’еўна спынілася на пытанні
"Аб мерах прафілактыкі гвалту над дзецьмі, жорсткага абыходжання з імі". Бацькі былі зацікаўлены даведзенай да іх інфармацыяй інспектарам ІСН, таму ішло бурнае абмеркаванне цікавячых іх момантаў.
З 2023/2024 навучальным годзе ўнесены змены ў аргазацыю харчавання вучняў у школьнай сталовай, аб чым бацькам была даведзена падрабязная інфармацыя.
З мэтаю педагагічнага асветніцтва бацькоў класным кіраўніком 7 класа Гірыновіч Т.У. і педагогам сацыяльным Хартановіч Н.В бацькам былі даведзены інфармацыі па наступных пытаннях: Культурныя каштоўнасці і іх развіццё ў дзяцей у сям’і;
Фізіялагічнае сталенне і яго ўплыў на фарміраванне пазнаваўчых і асабістых якасцей дзіцяці.
У рамках свабоднага мікрафона бацькі абмяркоўвалі набалеўшыя пытанні з настаўнікамі-прадметнікамі, адміністрацыяй установы адукацыі, педагогам сацыяльным.