“Розныя людзі адной краіны”

15.09.2023
15 верасня ў школьным музеі для вучняў 7 і 8 класаў дырэктар музея правяла гадзіну паэзіі “Розныя людзі адной краіны”.

 У час мерапрыемства Алена Уладзіміраўна звярнула ўвагу, што наша краіна шматнацыянальная і пазнаёміла рабят з народамі, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на такое суседства, народы ў нашай краіне жывуць мірна, спакойна.             
          На працягу мерапрыемства настаўнік арганізавала з дзецьмі дыялог. Кожны вучань выказаў сваю думку наконт таго, якім з’яўляецца беларускі народ, нягледзячы на нацыянальнасць, веравызванне. Кожны з рабят імкнуўся данесці думку аб добразычлівым, талерантным, мірным народзе, які дзякуючы сваёй згуртаванасці адсвяткаваў 78-годдзе Вялікай Перамогі, штогод святкуе Дзень Незалежнасці.
          У гонар непераможнага шматнацыянальнага народа вучні чыталі вершы, празаічныя творы, у якіх беларускія пісьменнікі і паэты ўсхваляюць беларускі народ, адзінсва якога непераможна.
Адзначыла, што ў вёсцы Пятрэвічы на вуліцы Маладзёжнай вось ужо 35 год мірна жывуць беларусы, рускія, палякі, армяне, азербайджанцы, украінцы.
Разам адзначаюць народныя святы: Купалле, Масленіцу, Новы год. Бываюць у гасцях на наваселлях, на хрэсьбінах, на вяселлях.