"Бяспечны пераход"

28.09.2023
Акцыя "Бяспечны пераход" прайшла ў аг.Пятрэвічы.

Вадзіцелі і пешаходы не заўсёды адказна паводзяць сябе на вуліцах і пераходах. На адно з такіх скрыжаванняў з мэтай прафілактыкі выйшлі юныя інспектары нашай школы. Удзельнікі акцыі кантралявалі, каб дзеці пераходзілі праезную частку ва ўстаноўленых месцах, пры неабходнасці - дапамагалі дзецям перайсці дарогу правільна і бяспечна.