"Мы школьнікамі сталі"

28.09.2023
"Мы школьнікамі сталі" - пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства ў вучняў 1 класа.

Першакласнікі чыталі вершы, спявалі песні, разгадвалі загадкі, гулялі ў розныя гульні. Напрыканцы свята самым юным вучням былі ўручаны першыя падручнікі. Праваднік у краіну ведаў -"Буквар " і медалі з'яўляецца доказам таго, што невялікі калектыў першакласнікаў стаў паўнапраўным членам усяго вучнёўскага калектыву Пятрэвіцкай СШ.