Канцэрт да Дня Маці!!!

12.10.2023
Першае слова, якое вымаўляе чалавек: "Мама". Мама - першы настаўнік і сябар. Яна заўсёды зразумее і дапаможа ў цяжкую хвіліну, абароніць, засцеражэ ад бяды.

Мама напаўняе жыццё кожнага з нас духоўнай сілай, дапамагаючы спасцігнуць вечныя каштоўнасці. У яе самае добрае і чулае сэрца, самыя ласкавыя і далікатныя рукі на свеце.
Сёння ў нашай школе прайшоў незвычайны святочны канцэрт да Дня маці. Нашых матуль віншавалі зоркі беларускай і расійскай эстрады.
Гэта гурты "Зверы", "Дразды", "Кароль і Шут". Прымалі віншаванні ад вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры", ад ансамбля народнай музыкі і песні "Асалода". Свой канцэртны нумар прадставілі студыя сучаснага танца "Імпульс" і гурт "Літл Дэнс". Фанаты Алега Газманава таксама не засталіся ў баку. Віншавалі нашых мам і акцёры з кінафільма "Каўказская палонніца". Гучалі цудоўныя ноткі цымбал. Парадаваў сваім выступленнем любімчык усіх жанчын Стас Міхайлаў. Канцэрт прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы.