"Цяплыня бацькоўскага сэрца"

18.10.2023
18 кастрычніка ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе  прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Тыдню бацькоўскай любві.

 Уроки прайшлиі на тэму "Цяплыня бацькоўскага сэрца". Вучні паспрабавалі вызначыць, што кожны з іх ўкладае ў паняцце "сям’я", "сямейныя каштоўнасці". У 7 класе рамонак з пажаданнямі для кожнага члена сям’і сапраўды быў доказам, што сям’я для дзяцей - гэта месца, дзе ўтульна, спакойна, бесклапотна.
У 2 класе прайшоў адзіны ўрок "Цеплыня бацькоўскай душы". Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ўяўленняў аб сям'і і сямейных каштоўнасцях як аснове грамадства, выхоўвала пачуццё любові і павагі да бацькоў. На ім вучні былі не проста слухачамі, а актыўнымі ўдзельнікамі. Яны чыталі вершы пра сям' ю, тлумачылі значэнне прыказак, вызначалі складаючыя 7 "Я". Мерапрыемства было цікавым і патрэбным.
У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў 9 класе прайшоў адзіны ўрок "Цяпло бацькоўскай душы".Вучням было прапанавана закончыць сказы: Сям’я- гэта...,Сямейныя каштоўнасці- гэта, Традыцыі сям’і- гэта..і нш.Вучні выказвалі свае меркаванне наконт таго, што аб’ядноўваечленаў сям’і, што неабходна, каб у сям’і панавалі лад і згода.Далей вучні працавалі ў камандах, кожная павінна была на цаглінках дома напісаць тыя якасці,якія дазваляюць сям’і жыць у любові і згодзе. У выніку мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што сям’я -самае галоўнаеў жыцці кожнага.