Экскурсія ў музей!

19.10.2023
19 кастрычніка навучэнцы нашай школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей у Навагрудку.

Дзецям была праведзена экскурсія па музеі, дзе ім расказалі пра тое, як жылі людзі на тэрыторыі нашага раёна, пачынаючы са старажытных часоў, заканчваючы сучаснасцю. Старшакласнікі паглядзелі як развіваўся побыт чалавека, якія прылады працы былі даступныя тады, якой зброяй ваявалі людзі і як яны забаўляліся ў вольны час. Экскурсія атрымалася вельмі пазнавальнай і цікавай для нашых дзяцей.