Хутка канікулы!

25.10.2023
Адбылася сустрэча начальніка ІСН Навагрудскага АУС Багданенка А.В. з вучнямі Пятрэвіцкай школы. Аляксандр Васільевіч правёў прафілактычную гутарку аб паводзінах непаўналетніх у час асенніх канікулаў, аб прафілактыцы правапарушэнняў.

 Начальнік ІСН паведаміў школьнікам аб злачынствах у сферы інфармацыйных тэхналогій, аб правілах зносін у сацыяльных сетках, аб маёмасных злачынствах.
Таксама Багданенка А.В. спыніўся на неабходнасці выканання правіл асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак і выкарыстання святлозварочваючых элементаў.
У ходзе прафілактычнай сустрэчы начальнік ІСН на канкрэтных прыкладах растлумачыў непаўналетнім нормы дзеючага заканадаўства