Урачыстая лінейка!

27.10.2023
27 кастрычніка 2023 года ў Пятрэвііцкай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай чвэрці.

Мерапрыемства пачалося з урачыстай цырымоніі вынасу дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і выканання дзяржаўнага гімна.
У пачатку ўрачыстай лінейкі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Засадзінская А.І. павіншавала дзяцей з заканчэннем 1 чвэрці, падзякавала ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у жыцці школы, а таксама адзначыла ўсіх тых, хто прынёс у скарбонку дасягненняў школы перамогі.
Аксана Іванаўна нагадала навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін у час восеньскіх канікулаў - на дарогах, на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на вадаёмах, аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі захаванню мер супрацьпажарнай бяспекі.
Спадзяемся, што наступная чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!