Незвычайна звычайны ўрок.

16.11.2023
Так, незвычайным стаў звычайны ўрок пісьма ў 1 класе, дзе вучні вучыліся пісаць вялікую літару А.

Вучні знаёміліся з напісаннем літары А ад настаўніка, дыктара праз прагляд відэафрагмента. Знаёміліся з сябрамі літары А -літарамі М,С,Л. Мірылі літары паміж сабою пасля таго, як яны скардзіліся адна на адну, праз злучэнне літар. Дапамагалі адзін аднаму ў спрэчных пытаннях, ацэньвалі самі сябе і адзін аднаго.
А колькі вершаў пра змарыўшыеся пальчыкі, размяшчэнне сшыткаў на рабочым стале, школьнай дошцы ведаюць вучні праз усяго 3 месяцы навучання!
Кожнаму вучню на ўроку ўдзелена ўвага, кожнае выказванне вучня -самае важнае ў свеце, і для настаўніка, у тым ліку.
Разам з вучнямі на ўроку працавала чароўная ручка, якая перамяшчалася па дошчы, напэўна з хуткасцю свету.
Скобля Канстанцін сёння вывучыўся пісаць імя сваёй матулі "Ала", а самае галоўнае - усе вучні навучыліся пісаць слова "мама"! Ім сёння ёсць чым ганарыцца, ёсць чым парадаваць матулю.