Акцыя "Флікер"

16.11.2023
Правілы дарожнага руху абавязваюць пешаходаў рухацца ў цёмны час сутак з святлоадлюстроўваючымі элементамі (флікерамі).

 Але да гэтага часу ў вадзіцелей узнікае шмат пытанняў да пешаходаў, якія не абазначаюць сябе ў цемнаце.
Цямнее цяпер рана, таму пешаходам неабходна падумаць пра сваю бяспеку і насіць у цёмны час сутак флікеры.
Так, 20 лістапада, у рамках мерапрыемстваў па прафілактыцы пешаходнага траўматызму ў цёмны час сутак, члены атрада ЮІР правялі акцыю "Флікер" па  наяўнасці ў вучняў і настаўнікаў Пятрэвіцкай школы флікераў.
Вынікі акцыі парадавалі. У кожнага вучня меўся флікер -неабходная мера бяспекі кожнага ўдзельніка дарожнага руху.