Экалагічны праект "Рэальная справа"

22.11.2023
Захаванне прыроды - адзін з прыярытэтаў экалагічнай палітыкі нашай краіны.

У рамках рэалізацыі экалагічнага абласнога праекта "Рэальная справа" у 10 класе з мэтаю выхавання экалагічнай культуры і беражлівых адносін да прыроды, сваёй Радзімы, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі ў адносінах да прыроды прайшла інтэрактыўная гульня "Знаўцы прыроды".
Захаванне прыроды - адзін з прыярытэтаў экалагічнай палітыкі нашай краіны. З пачатку 17 стагоддзя з тэрыторыі Беларусі знікла каля 10 відаў млекакормячых. Вымерлі тур і лясны тарпан, перасталі сустракацца паўночны алень, лясны кот, лань, расамаха і выхухаль. Цяпер у нашай краіне больш 31 тысячы відаў жывёл, 11,5 відаў раслін. Знаёмства з некаторымі з іх адбылося пад час інтэрактыўнай гульні. Вучні былі азнаёмлены з асноўнымі датамі, якія дачычаць аховы прыроды.
Есть просто храм,
Есть храм науки,
А есть еще природы храм -
С лесами, тянущими руки
Навстречу солнцу и ветрам.
Он свят в любое время суток,
Открыт для нас в жару и стынь.
Входи сюда, будь сердцем чуток,
Не оскверняй его святынь!