"Ведаць сёння, каб не было позна заўтра"

01.12.2023
1 снежня - Сусветны Дзень барацьбы са СНІДам.

 Таму сёння ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе прайшло тэматычнае мерапрыемства для старшакласнікаў "Ведаць сёння, каб не было позна заўтра", на якім вучні яшчэ раз абмяркоўвалі праблему СНІДу. Пасля прагляду відэароліка, вучні ў форме дзелавой гульні паказалі свае веды пра ВІЧ- інфекцыю, спосабы перадачы віруса, меры прафілактыкі захворвання, выказвалі свае меркаванні на конт адносін да ВІЧ-інфіцыраваных людзей, спрачаліся аб ступенях рызыкі заражэння вірусам СНІДу ў розных жыццёвых сітуацыях. Вучні даведаліся, што такое квілт і з якой мэтай яго робяць, а таксама дзе і як можна зрабіць тэст на ВІЧ. У гэты дзень вучні Пятрэвіцкай школы далучыліся да акцыі "Чырвоная стужачка".