Міжнародны дзень інвалідаў

03.12.2023
Штогод 3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта дата заклікае задумацца аб міласэрнасці, працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы, аб'ядноўвае ўсіх, хто не застаецца абыякавым да мужнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Вучні 4 класа разам з класным кіраўніком павіншавалі з гэтай датай вучня 3 класа Зізюка Уладзіслава, які святкаваў напярэдадні свой дзень нараджэння. Уладзік навучаецца дома, але па добрай традыцыі вучні нашай школы заўсёды віншуюць асабіста. Дзеці пажадалі Уладыку здароўя, шчасця, усмешак і добрага настрою.