У чаканні свята!!!

06.12.2023
Новы год- самае чароўнае, самае прыбранае свята. Дзеці заўжды з нецярпеннем яго чакаюць, рыхтуюцца да яго, бо вераць у казку, чараўніцтва.

Каб ствараць атмасферу свята, мы дасканальна і мэтанакіравана рыхтуемся да яго: упрыгожваем школу, вокны, дзеці разам з бацькамі робяць навагоднія кампазіцыі, адкрываем выставы ёлачных цацак, паштовак... Бо ведаем, што па заснежанай дарозе Дзед Мароз ужо аб’язджае па сваіх уладаннях і радуецца таму, як яго чакаюць дзеці. А затым...
будзе сам радаваць дзяцей....