"Навагодняя феерыя"

12.12.2023
У ДУА "Пятрэвіцкая сярэдняя школа " праходзіць конкурс сумеснага майстэрства бацькоў і дзяцей "Навагодняя феерыя".

У выставачнай зоне красуюцца розныя навагоднія героі, арыгінальныя елачкі і традыцыйныя калядныя вянкі. Вучні разам з сваімі бацькамі адказна аднесліся да конкурса і пастараліся на славу. У рэкрэацыі І паверха вітае казачная атмасфера. Удзельнікам і пераможцам будуць уручаны прызы і граматы.