"Мой выбар - адказнасць "

14.12.2023
14 снежня у вучняў 5-7 класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Мой выбар - адказнасць " накіраваная на прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

 На мерапрыемстве прысутнічала інспектар ІСН Навагрудскага РАЧС Маніло Іна Валер’еўна, якая пазнаёміла вучняў з адміністратыўным і крымінальным кодэксам РБ, ў даступнай форме растлумачыла, за якія правапарушэнні непаўналетнія могуць быць прыцягнуты да адміністратыўнай, крымінальнай, дысцыплінарнай і грамадска-прававой адказнасці. Вучням былі прапанаваны розныя жыццёвыя сітуацыі, якія ім неабходна прааналізаваць і даць аргументаваны адказ. Вучні выказвалі свае думкі, спрачаліся на конт наступстваў некаторых учынкаў і адказнасці за розныя правапарушэнні, прапаноўвалі шляхі вырашэння канфліктных сітуацый. На прыканцы мерапрыемства вучні сумесна з настаўнікам распрацавалі правілы паводзін, якія дапамогуць непаўналетнім пазбегнуць непрыемных сітуацый, правапарушэнняў, якія могуць прывесці да пакарання.