"Свет прафесій"
16.12.202316 снежня ў нашай школе прайшло пазнавальнае суботняе мерапрыемства КТС "Свет прафесій".
На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з сучаснымі запатрабаванымі і нават небяспечнымі прафесіямі, зразумелі, што кожная прафесія аднолькава патрэбная. Тэму мерапрыемства падказаў мультфільм. Мэтапакладанне заставіла дзяцей думаць і настроіла на працу. Дзеці гулялі ў гульні, разгадвалі загадкі, складалі каляровыя прыказкі пра прафесіі, мадэлявалі атрыбуты прафесій. Дзень прайшоў цікава і весела. Вучні з карысцю правялі час.