"Ад усёй душы"

19.12.2023
З 3 па 15 студзеня ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя "Ад усёй душы".

 Галоўная мэта - праяўленне клопату і ўвагі да старэйшага пакалення, максімальнае прыцягненне моладзі да ўдзелу ў мерапрыемствах па аказанню ім дапамогі і падтрымкі, развіццё міжпакаленнага фармату "ад дзяцей - да пажылых людзей". Пад час правядзення акцыі прапануецца правесці мерапрыемствы па ўшанаванні і віншаванні ветэранаў працы, адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей.